25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парфянкова прыгаварылі да 1 года калоніі строгага рэжыму

40
Парфянкова прыгаварылі да 1 года калоніі строгага рэжыму

Былога палітвязня Васіля Парфянкова прызналі вінаватым у «парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду».

Суд Першамайскага раёна Менска разгледзеў справу былога палітвязня Васіля Парфянкова. Яго абвінавачвалі па арт. 421 Крымінальнага кодэкса Беларусі (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду). Суд павінен быў пачацца 28 лістапада, але суддзя Леанід Ярмоленкаў вымушаны быў перанесці пасяджэнне. Высветлілася, што Парфянкову ва ўстаноўленым парадку не была ўручаная пастанова аб прызначэнні судовага пасяджэння на 28 лістапада. Адпаведны дакумент былы палітвязень павінен быў атрымаць за пяць дзён да суда, аднак яму паведамілі пра дату пасяджэння толькі напярэдадні.

Падсуднага прывезлі сёння на пасяджэнне пад канвоем, паколькі ён знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП) №1 у Светлагорску (Гомельская вобласць), піша БелаПАН.

Перад мінулым пасяджэннем ён заявіў журналістам, што гатовы да абвінаваўчага рашэння суда і да таго, што можа зноў апынуцца ў турме.

Сёння ў судзе Парфянкоў адмовіўся ад дачы паказанняў, бо лічыць, што мэта цяперашняга працэсу - ізаляваць яго ад грамадства за актыўную грамадзянскую дзейнасць.

У выніку ён быў прызнаны вінаватым у «парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду» і прысуджаны да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з прымусовым лячэннем ад хранічнага алкагалізму.

У 2011 годзе Парфянкоў быў асуджаны ў межах крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» у Менску 19 снежня 2010 года. Яго прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, але ў жніўні таго ж года асуджаны выйшаў на волю на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні. Пасля гэтага былы палітвязень неаднаразова падвяргаўся пераследам з боку ўладаў.

У верасні гэтага года Васіль Парфянкоў і яшчэ адзін былы палітвязень, Уладзімір Яроменак, былі асуджаныя на пяць сутак арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 24.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях) і змешчаныя ў ЦІП. Абодва павінны былі вызваліцца 21 верасня, аднак з ЦІП выйшаў толькі Яроменак - Парфянкова змясцілі на год у ЛПП.

Пераслед былога палітвязня праваабаронцы разглядаюць як помсту ўладаў і спробу ціску на грамадскіх актывістаў.

Василий Парфенков на суде. Фото Юлии Степановой
Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках