25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдактар The Economist: Януковіч паабяцаў Пуціну ўступіць у МС

196
Рэдактар The Economist: Януковіч паабяцаў Пуціну ўступіць у МС

У абмен на геапалітычны разварот Украіны Януковіч атрымае $5 млрд і зніжку на газ.

Пра гэта ў сваім блогу, спасылаючыся на надзейную крыніцу, напісаў рэдактар часопіса The Economist Эдвард Лукас.

«Чуў, сёння Януковіч у Сочы падпісаў стратэгічную дамову з Расеяй, паводле якой Украіна атрымае $5 млрд папярэдняй аплатай, кошт на газ у $200 і дамову аб далучэнні Украіны да Мытнага саюза», - паведаміў журналіст.

Лукас паведаміў, што сума падтрымкі з боку Пуціна можа дасягнуць да $15 млрд.

У сувязі з гэтым, на думку брытанскага журналіста, чакаюцца дэманстратыўныя паводзіны з боку прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з гэтай нагоды і вельмі жорсткая рэакцыя (разгон, увядзенне надзвычайнага становішча) ва Украіне.

Усе тэхнічныя дэталі пагаднення ўкраінская і расейская старана абмяркуюць на перамовах у Маскве. Лукас таксама адзначае, што ўрады заходніх краін засмучаныя такой пастановай Януковіча.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны 6 снежня прыпыніўся ў горадзе Сочы па дарозе з Кітая дадому і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Як паведамляе прэс-служба Януковіча, стораны размаўлялі аб падрыхтоўцы будучай дамовы ды аб стратэгічным партнёрстве.

Фота з архіву EPA

Напісаць каментар 196

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках