26 лiстапада 2024, aўторак, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мальта адмовілася прызнаваць Януковіча прэзідэнтам

22
Мальта адмовілася прызнаваць Януковіча прэзідэнтам

Віктар Януковіч адмяніў візіт на Мальту.

Улады дзяржавы, размешчанай у Міжземным моры, паведамілі кіраўніку Украіны, што яму не гарантаваныя афіцыйныя ўшанаванні, прызначаныя для візітаў прэзідэнтаў і дзяржаўных дзеячаў. Пра гэта паведаміла газета MaltaToday.

Паездка была запланаваная на пачатак наступнага тыдня. Яна павінна была стаць першым візітам Януковіча ў краіну ЕЗ пасля правалу на Віленскім саміце. Раней прэс-служба прэзідэнта Украіны паведаміла, што візіт кіраўніка дзяржавы на Мальту перанесены на няпэўны час.

«Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пастанавіў перанесці запланаваны на наступны тыдзень афіцыйны візіт у Рэспубліку Мальта ў сувязі з неабходнасцю засяродзіцца на ўнутрыпалітычных справах», - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Акцыі пратэсту супраць зрыву еўраінтэграцыі праходзяць ва Украіне трэці тыдзень. Актыўны ўдзел у іх бяруць і прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных арганізацый. Пратэсты набылі масавы і бесперапынны характар пасля 30 лістапада, калі «Беркут» сілай зачысціў Майдан Незалежнасці ад мітынгоўцаў.

Як стала вядома ўчора ўвечары, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч 6 снежня зрабіў прыпынак у горадзе Сочы на шляху з Кітая дадому і сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Стораны, у прыватнасці, казалі аб падрыхтоўцы будучай дамовы аб стратэгічным партнёрстве. Як паведаміў у сваім блогу рэдактар часопіса The Economist Эдвард Лукас, Януковіч паабяцаў Пуціну, што Украіна ўступіць у Мытны саюз.

У сувязі з гэтым, на думку брытанскага журналіста, чакаюцца дэманстратыўныя паводзіны з боку прэзідэнта Расеі з гэтай нагоды і вельмі жорсткая рэакцыя (разгон, увядзенне надзвычайнага становішча) ва Украіне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках