25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговыя правакацыі супраць Статкевіча

19
Чарговыя правакацыі супраць Статкевіча

Чарговую хвалю правакацый адчувае на сабе палітвязень Мікалай Статкевіч.

Былы кандыдат у прэзідэнты звязвае ціск з чарговым патрабаваннем напісаць прашэнне аб памілаванні. Пра гэта палітык паведаміў родным у тэлефоннай размове 8 лютага, піша сайт statkevich.org.

«Званок быў кароткім, Мікалай вельмі коратка, літаральна ў тэлеграфным стылі, пераказаў апошнія навіны. Перш за ўсё, аб тым, што зноў пачаліся правакацыі, спробы падсадзіць ў камеру сумніўных суседзяў.

Цяпер гаворка ішла пра адмысловае навучанне, па словах зняволеных, былым супрацоўніку спецслужбаў, які вядомы вельмі жорсткім стаўленнем да сукамернікаў, здзекам і збіваннем іх.

Мікалай заявіў, што, калі правакацыі будуць працягвацца, то ён будзе патрабаваць «бяспечнага ад супрацьпраўных дзеянняў адміністрацыі турмы ўтрымання». Да таго ж, яму пагражаюць чарговым пакараннем «за аказанне псіхалагічнага ціску», - паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Дарэчы, мінулы раз, летам, мабыць зразумеўшы абсурднасць абвінавачванні ў «ціску», афіцыйна, свае 10 сутак ШЫЗА Мікалай атрымаў «за процідзеянне рэжымным дзеянням адміністрацыі». Чым справа скончыцца на гэты раз - не ведаю. Спадзяюся, ўсё ж, на тое, што адміністрацыя будзе выконваць закон, а не тварыць беззаконне», - адзначыла жонка Мікалая Статкевіча.

Гэтую сітуацыю, як і абмежаванні пры прыёме перадач, Мікалай Статкевіч наўпрост звязвае з чарговым прапановай «папрасіцца».

«Звычайна пасля прапаноў «папрасіцца», у мяне пачынаюцца праблемы з насоўкай, біркамі, - адзначыў палітвязень. - Таму чакаў чагосьці падобнага».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках