25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Санкцыі павінны быць уведзеныя, так як палітвязні застаюцца ў турмах

7
Станіслаў Шушкевіч: Санкцыі павінны быць уведзеныя, так як палітвязні застаюцца ў турмах

Санкцыі Еўразвяза павінны быць накіраваныя супраць тых, хто вінаваты ў існаванні палітвязняў у краіне.

Так пракаментаваў заяву уладаў Нідэрландаў аб магчымасці ўвядзення эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

«Гэта не простая сітуацыя, так як санкцыі бываюць рознымі па эфектыўнасці. Самымі адчувальнымі з'яўляюцца санкцыі з боку ЗША, а бываюць такія, што слаба адлюстроўваюцца на жыцці беларусаў», - адзначыў палітык у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Станіслаў Шушкевіч падкрэсліў, што з'яўляецца прыхільнікам санкцый, якія будуць спрыяць вызваленню палітвязняў у нашай краіне.

«У сучаснай еўрапейскай дзяржаве не павінна быць палітвязняў. Гэта павінна спыніцца. Для мяне гэта адзіны крытэр мэтазгоднасці ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. На Захадзе не цяжка разабрацца з тым, супраць каго канкрэтна яны павінны быць накіраваныя», - завяршыў палітык.

Нагадаем, што міністр замежных спраў Нідэрландаў Франс Цімерманс заявіў пра магчымасць увядзення эканамічных санкцый супраць дыктатара Лукашэнкі. Варта адзначыць, што Нідэрланды з'яўляюцца найбуйнейшым імпарцёрам беларускіх нафтапрадуктаў. Не сакрэт, што гэты прыбытак трапляе ў кішэню беларускага кіраўніка і ідзе на ўтрыманне карнага апарату Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках