25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат сустрэўся з Гайдуковым у СІЗА КДБ

7
Адвакат сустрэўся з Гайдуковым у СІЗА КДБ

Сустрэча адбылася 11 лютага і доўжылася некалькі гадзін.

Па словах маці затрыманага, Вольгі Гайдуковай, сустрэча доўжылася некалькі гадзін і была першай з моманту пераводу яе сына ў СІЗА КДБ у Менску.

Жанчына кажа, што яе сын трымаецца нармальна, выглядае добра. Дарэчы, адвакат - гэта адзіная сувязь з навакольным светам для Андрэя Гайдукова. Следства па справе хлопца было падоўжанае яшчэ на месяц, адзначае «Радыё Рацыя».

Нагадаем, у менскі СІЗА КДБ Андрэя Гайдукова змясцілі пасля затрымання ў Віцебску. 23-гадовага аператара наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» абвінавачваюць па крымінальным артыкуле «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці».

Паводле афіцыйнай інфармацыі, хлопца затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэта абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася пра тое, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках