25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар пагуляў у хакей падчас «працоўнага» візіту ў Сочы

106
Дыктатар пагуляў у хакей падчас «працоўнага» візіту ў Сочы

Лукашэнка з сынам учора ў Сочы прыняў удзел у таварыскім хакейным матчы.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Сапернікам каманды дыктатара стала адна з лепшых мясцовых каманд, якая, даведаўшыся, што Лукашэнка знаходзіцца ў Сочы, прапанавала правесці сяброўскую гульню.

Сустрэча хакейных дружын прайшла на лёдзе аднаго з алімпійскіх аб'ектаў.

Разам з Лукашэнкам у матчы прыняў удзел і яго малодшы сын Коля.

Нагадаем, дыктатар з'ехаў у Расею з «рабочым візітам». У ходзе тэлефоннай размовы прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін запрасіў беларускага кіраўніка наведаць Сочы і азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў 2014 года.

Плануецца, што Лукашэнка агледзіць спартыўныя і іншыя аб'екты інфраструктуры, наведае міжнародныя спаборніцтвы, правядзе шэраг рабочых сустрэч. Там жа дыктатар правядзе і кароткачасовы адпачынак.

Фота з архіва

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках