25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мікалая Дзядка - хранічнае захворванне страўніка

9
У Мікалая Дзядка - хранічнае захворванне страўніка

У турме ў палітвязня выявілі хранічнае захворванне.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў ягоны бацька Аляксандр Дзядок. Сын паведаміў пра хваробу падчас тэлефанавання з турмы.

«Яго абследавалі непасрэдна ў турме № 4 і знайшлі хранічную хваробу страўніка. Але Мікалай Дзядок моцна не турбуецца з гэтай нагоды. Яму быў прызначаны курс лячэння. У астатнім сын трымаецца малайцом: ні з кім не канфліктуе, чытае шмат кніг, вывучае замежныя мовы і пры магчымасці займаецца спортам», - адзначыў Аляксандр Дзядок.

Нагадаем, што Мікалай Дзядок, а таксама Ігар Аліневіч і Аляксандр Францкевіч, што праходзілі ў той жа справе, былі асуджаныя судом Заводскага раёна Менска 27 траўня 2011 года. Ім інкрымінавалі шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антывайсковай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закідванне бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка астрогу на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Мікалая Дзядка прысудзілі да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У снежні 2012 года ён быў пераведзены ў турму № 4 Магілёва.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках