25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар спяшаецца падзарабіць на Алімпіядзе

23
Дыктатар спяшаецца падзарабіць на Алімпіядзе

Лукашэнка патрабуе хутчэйшага завяршэння будаўніцтва беларускіх аб'ектаў у Сочы і Чырвонай Паляне.

Беларускі дыктатар, які знаходзіцца з рабочым візітам у Расеі, азнаёміўся з перспектывамі завяршэння будаўніцтва аб'ектаў санаторыя «Беларусь» у Сочы і комплексу адпачынку ў пасёлку Красная Паляна, паведамляе прэс-служба кіраўніка.

«Пытанне адно: нам трэба скончыць пачатую справу, скончыць усе гэтыя будоўлі. Трэба зрабіць усё, каб санаторый у Сочы прывесці ў парадак», - заявіў Лукашэнка, заслухаўшы даклад свайго кіраўніка справамі Віктара Шэймана.

«Што тычыцца Чырвонай Паляны, то часу ў нас на разварушванне практычна няма. У прынцыпе, задача была пастаўлена даўно, і вы павінны былі думаць, што тут зрабіць такім чынам, каб гэты аб'ект прыносіў грошы. Але самыя вялікія грошы - гэта Алімпійскія гульні, якія будуць праходзіць тут роўна праз год», - адзначыў ён.

Пры гэтым ён заявіў, што «палова той зямлі, якую расейцы адвялі нам тут для будаўніцтва, яшчэ свабодная». «Таму трэба падумаць, што мы тут будзем рабіць. Але тэрыторыя тут - а гэта лепшае ў Чырвонай Паляне - павінна быць узорна-паказальнай, як усе аб'екты ў Беларусі. У ідэальным стане, нават калі нам прыйдзецца прывесці ў парадак пад'язныя дарогі, якія сюды ідуць прама ад цэнтральнай трасы», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках