25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк адмовіўся зніжаць стаўку рэфінансавання

18
Нацбанк адмовіўся зніжаць стаўку рэфінансавання

Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі (НББ) прыняла рашэнне не зніжаць у лютым стаўку рэфінансавання.

Яе захаваюць на існуючым узроўні - 30% гадавых.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

«Рашэнне прынятае па выніках абмеркавання гэтага пытання на пасяджэнні праўлення. Пры гэтым улічваліся ўзровень інфляцыі, які склаўся ў студзені 2013 года, абумоўлены сезоннымі фактарамі і адміністрацыйным павышэннем коштаў па шэрагу пазіцый, а таксама захаванне ў пачатку года інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў у эканоміцы.

У гэтых умовах нязменнасць ключавой стаўкі Нацыянальнага банка дазволіць захаваць антыінфляцыйную накіраванасць адсоткавай палітыкі і забяспечыць прывабнасць зберажэнняў у нацыянальнай валюце», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках