25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у Серабранцы: Ёсць загінулыя (Відэа)

119

(Абноўлена) Аглушальны выбух прагрымеў сёння пад 17:00 у менскім мікрараёне Серабранка.

Ён адбыўся на 9-м паверсе апошняга пад'езда дома на адрасе вул.Пляханава, 85. Паводле інфармацыі МНС, у будынку выбухнуў побытавы газ. Адразу ў некалькіх кватэрах на апошнім - дзявятым - паверсе пачаўся моцны пажар, паведамляе БелТА.

Выратавальнікі прыехалі на месца выбуху неадкладна. Палова раёна на той момант была агорнутая ядучым дымам. Міліцыянты перацялі рух па вуліцы Пляханава на гадзіну.

«Прыбыўшы да месца, ратавальнікі неадкладна расчаліся з выратаваннем і эвакуацыяй людзей, тушэннем пажару. У лічаныя хвіліны звёнамі газадымаахоўнай службы МНС былі выратаваныя 9 чалавек, эвакуяваныя - 22», - паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. У адной з кватэр былі знойдзены целы дваіх чалавек.

У сваю чаргу, памочнік начальніка Менскага гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі паведаміў, што ў выніку выбуху разбураныя перагародкі ў дзвюх кватэрах на плошчы блізу 30 квадратных м. Толькі а 19.30 жыхарам астатніх кватэр пад'езда дазволілі вярнуцца дадому. Ліквідацыя наступстваў выбуху доўжылася да 22.00, паведамляе onliner.by.

«Ратавальнікі ўмацоўваюць распоркамі канструкцыі 8 і 9 паверхаў», - растлумачыў Віталь Дэмбоўскі.

Па медыцынскую дапамогу звярнуліся пяцёра: чацвярым з іх яна была нададзеная на месцы (ранкі твару, артэрыяльная гіпертэнзія), адзін чалавек дастаўлены ў лякарню (атручэнне прадуктамі гарэння).

Фота: onliner.by, valera-by.livejournal.com

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках