24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Васьковіч сустракае дзень нараджэння ў турме

9
Палітвязень Васьковіч сустракае дзень нараджэння ў турме

26 лютага палітвязню Яўгену Васьковічу спаўняецца 23 гады.

Яўген Васьковіч нарадзіўся ў Бабруйску 26 лютага 1990 года ў сям'і рабочых. Працаваў у газеце «Бобруйский курьер».

Прыхільнік стваранай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Удзельнік Плошчы-2010, за якую быў пакараны - адседзеў 12 сутак на Акрэсціна.

Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасля ўдзелу ў акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У Магілёў ён прыехаў здаваць сэсію.

У траўні 2011 года Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу будынка бабруйскага КДБ (у яки былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю) у ноч на 17 кастрычніка 2010 года.

Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамалотава судзілі па двух артыкулах Крымінальнага Кодэкса - «Злоснае хуліганства» і «Наўмыснае прычыненне шкоды ў асабліва буйных памерах».

Яўген Васьковіч у сваім апошнім слове заявіў, што не шкадуе аб зробленым. Ён сказаў, што лічыць сябе літвінам, а сваім абавязкам - абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці.

«За іх я памерці гатовы, таму што жыццё кароткае, а радзіма вечная», - сказаў ён, дадаўшы, што ён не баіцца цяжкасцяў і з годнасцю іх перанясе. Яўген Васьковіч скончыў сваё выступленне словамі «Жыве Беларусь!».

Спачатку ён адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 года пераведзены на больш жорсткі рэжым - у памяшканне крытага тыпу (ПКТ), у Магілёўскую турму № 4. Там ён некалькі разоў трапляў у штрафны ізалятар.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках