25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску за відэаапытанне затрымалі журналістаў

21
У Менску за відэаапытанне затрымалі журналістаў

Журналісты кампаніі БелаПАН, затрыманыя сёння прыкладна ў 15.00 каля будынку Нацыянальнай акадэміі навук, адпушчаны з міліцыі.

Карэспандэнт Ганна Афоніна і аператары Сяргей Сацюк і Васіль Сямашка былі затрыманыя падчас правядзення штотыднёвага вулічнага відэаапытання. Па заданні рэдакцыі яны прапаноўвалі мінакам адказаць на пытанне: «Каго вы гатовыя фінансаваць - уладу ці апазіцыю?».

Па словах Ганны Афонінай, апытанне ўжо падыходзіла да канца, калі іх дзеяннямі зацікавіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны папрасілі прад'явіць дакументы, а таксама цікавіліся мэтай апытання. Пасля таго, як супрацоўнік міліцыі пракансультаваўся з кімсьці па тэлефоне, затрыманых даставілі ва УУС Першамайскага раёна Менска. Там у журналістаў зноў цікавіліся мэтамі апытання.

Здымачную групу БелаПАН адпусцілі прыкладна ў 16.35. Супрацоўнікі міліцыі, па словах журналістаў, паводзілі сябе карэктна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках