25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Кандыдатаў у «дэпутаты» цяжка знайсці

58
Ярмошына: Кандыдатаў у «дэпутаты» цяжка знайсці

Неўязная ў ЕЗ кіраўнічка ЦВК Беларусі заявіла аб магчымай ліквідацыі сельсаветаў.

З ейных слоў, магчымасць скасавання сельскіх і пасялковых саветаў абмяркоўвалася на нарадзе ў Лукашэнкі, прысвечанай змяненню выбарчага заканадаўства, паведамляе «Радыё Свабода».

Лідзія Ярмошына не выключае ліквідацыі сельскіх саветаў, таму што «там вельмі цяжка знайсці будучых кандыдатаў у «дэпутаты» і забяспечыць потым працу гэтых прадстаўнічых органаў, якія маюць даволі невялікія паўнамоцтвы».

Апошнія «выбары» ў мясцовыя саветы ў Беларусі праводзіліся ў 2010 годзе. Яны, як і ўсе выбарчыя кампаніі і рэферэндумы, якія прайшлі падчас кіравання Лукашэнкі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю праз фальсіфікацыі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках