25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалаю Статкевічу абмежавалі перадачы

12
Мікалаю Статкевічу абмежавалі перадачы

Палітвязню адмовіліся перадаваць некоторыя прадукты.

Пра гэта паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Марына Адамовіч, перадае «Радыё Рацыя».

Яна сказала, што самыя звычайныя прадукты па невядомых і незразумелых для яе прычынах не былі перададзеныя Мікалаю Статкевічу:

«Тое, што абсалютна лагічна было перадаваць у пенітэнцыярнай сістэме, яны як раз і забаранілі: амаль усю гародніну, усю зеляніну. Чалавек, які паўтара года не еў наогул ні агародніны, ні садавіны страціў адзіную магчымасць. Чаму, напрыклад, можна памідоры, а нельга капусту і моркву? Для мяне гэта загадка».

Адміністрацыя калоніі тлумачыць гэта нейкімі санітарнымі правіламі, хоць па словах Марыны Адамовіч, цалкам нелагічна забараніць перадачу мёду, але дазволіць перадаваць цукеркі.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках на 6 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках