25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемствам дазволілі браць крэдыты ў валюце

21
Прадпрыемствам дазволілі браць крэдыты ў валюце

Беларускія прадпрыемствы змогуць браць доўгатэрміновыя крэдыты ў замежнай валюце на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.

Такое рашэнне замацавана пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі N60 ад 1 лютага 2013 года, якая апублікаваная ў аўторак на Нацыянальным прававым партале і ўступіла ў дзеянне.

Дакумент уносіць змены ў пастанову праўлення Нацыянальнага банка N577 ад 13 лістапада 2012 года «Аб прадастаўленні крэдытаў у замежнай валюце». Гэты дакумент фактычна забараняў крэдытаванне юрыдычных асоб у беларускіх банках не для мэт экспартна-імпартных аперацый.

Раней адзначалася, што пастанова N577 была прынятая для стрымлівання залішне высокіх тэмпаў росту аб'ёмаў крэдытавання прадпрыемстваў у замежнай валюце, якія намеціліся ў другім паўгоддзі мінулага года. Дакумент быў закліканы спарадкаваць механізмы банкаўскага крэдытавання і выключыць выпадкі, калі валютныя крэдыты прыцягваліся прадпрыемствамі на бягучыя выдаткі, у тым ліку папаўненне абаротных сродкаў і выплату заработнай платы.

Згодна з пастановай N60, абмежаванні будуць захаваныя толькі на кароткатэрміновае крэдытаванне прадпрыемстваў у замежнай валюце.

Нагадаем, абмежаванне на выдачу валютных крэдытаў юрыдычным асобам было ўведзена ў лістападзе 2012 года.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках