24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей застанецца неўязным у ЕЗ

58
Макей застанецца неўязным у ЕЗ

Удзельнікі саміту Еўрапейскай рады не будуць абмяркоўваць статус міністра замежных спраў Беларусі.

Пра гэта БелаПАН паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Еўрапейская рада сфакусуецца на наступным доўгатэрміновым бюджэце Еўразвяза і пытаннях «арабскай вясны». Беларусь у парадак дня саміту не ўключаная», - сказала Качыянчыч.

Паводле яе слоў, не будзе абмяркоўвацца і пытанне аб змене статусу Уладзіміра Макея, які на дадзены момант знаходзіцца ў спісе беларускіх чыноўнікаў, каму забаронены ўезд на тэрыторыю ЕЗ.

«Нашы абмежавальныя меры перыядычна абмяркоўваюцца і пераглядаюцца. Але на гэты момант няма ніякіх зменаў адносна статусу Макея», - падкрэсліла Качыянчыч.

Напомнім, напярэдадні саміту дэпутат Еўрапарламента ад Літвы Юстас Палецкіс паведаміў, што ў ходзе саміту можа быць паднятае пытанне аб выдачы ўязной візы на тэрыторыю Еўразвяза кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства. На думку шэрагу еўрапейскіх чыноўнікаў, Макею трэба дазволіць ўезд у ЕЗ, так як менавіта з кіраўніком МЗС варта перш за ўсё размаўляць пра дэмакратызацыю краіны.

Уладзімір Макей быў уключаны ў спіс неўяздных у ЕЗ беларускіх чыноўнікаў 31 студзеня 2011 года. На той момант ён узначальваў адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках