25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Міліцыянты прасілі парваць заяву на выезд

34
Ірына Халіп: Міліцыянты прасілі парваць заяву на выезд

Адказу на заяву Ірыны Халіп з просьбай дазволіць выезд з краіны да гэтага часу няма.

Пра гэта жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава распавяла журналістам падчас «Марафону салідарнасці», які адбыўся ўчора на офісе партыі БНФ, паведамляе «Радыё Свабода».

«Статус мой ранейшы - я адбываю пакаранне з адтэрміноўкай. Калі скончацца два гады з моманту прысуду, справа зноў будзе разгледжаная і суд вырашыць, вызваліць мяне ці адправіць на 2 гады ў калонію. Калі я самавольна куды-небудзь паеду - дакладна адправяць за краты. Што тычыцца заявы, то з моманту яе падачы прайшло больш за два тыдні, але мне да гэтага часу афіцыйна не адказалі. А калі я прыходжу адзначацца ў міліцыю, мне там неафіцыйна кажуць, што лепш бы я парвала гэтую паперу», - кажа Ірына Халіп.

Нагадаем, Ірына Халіп працягвае адбываць пакаранне за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і абмежаваная ў перамяшчэннях.

Журналістку прысудзілі да двух гадоў зняволення з адтэрміноўкай на два гады. Ёй загадана з 10 вечара да раніцы быць дома і штотыдзень адзначацца ў міліцыі. Да таго ж да яе ў любы час могуць прыйсці міліцыянты з праверкай. На працягу двух гадоў Ірына Халіп не можа выязджаць з Менска.

Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі 15 студзеня, што журналістка можа свабодна пакінуць краіну і з'ехаць у Расею. З тых часоў Ірына Халіп напісала ў інспекцыю, дзе яна стаіць на ўліку, заяву на атрыманне дазволу на паездкі да мужа Андрэя Саннікава ў Лондан, а таксама - у рэдакцыю «Новай газеты» ў Маскву, дзе яна працуе.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках