25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Гайдукова пакінулі ў турме КДБ яшчэ на месяц

11
Андрэя Гайдукова пакінулі ў турме КДБ яшчэ на месяц

Адвакат на гэтым тыдні так і не здолеў сустрэцца са сваім падабаронным.

Андрэй Гайдукоў знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі ўжо тры месяцы, піша «Салідарнасць».

Нягледзячы на тое, што ні родных, ні абаронцу не праінфармавалі аб падаўжэнні тэрміну следства, арыштаваны застаўся ў ізалятары КДБ яшчэ на месяц.

- Адвакат папярэджваў мяне, што сына пакінуць у следчым ізалятары да сакавіка, - кажа Вольга Гайдукова, маці палітвязня. - Але яму не паведамлялі аб тым, што тэрмін утрымання пад вартай падоўжылі яшчэ на месяц.

Жанчына мяркуе, што ейны сын знаходзіцца пад следствам праз сваю апазіцыйную дзейнасць.

- Але ўсё ж я спадзяюся на лепшае. На тое, што сярод людзей у пагонах ёсць годныя і справядлівыя людзі, і майго сына адпусцяць, - падсумоўвае яна.

23-гадовы апаратчык наваполацкага прадпрыемства «Нафтан», намеснік старшыні незарэгістраванага Звязу маладых інтэлектуалаў Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістапада. Яго абвінавачваюць у «закладванні схованкі з цікавымі для замежных спецслужбаў звесткамі». Паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках