26 лiстапада 2024, aўторак, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэгіёнах месяцамі не выплачваюць зарплату

28
У рэгіёнах месяцамі не выплачваюць зарплату

У сельгаспрадпрыемствах Бялыніцкага раёна парушаюць тэрміны выплаты заработнай платы сваім работнікам.

Так, у адной з лепшых гаспадарак раёна, былой гаспадарцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь - ААТ «Новая Друць» - людзі атрымлівалі зарплату за студзень 28-га лютага і 1 сакавіка, піша ПЦ «Вясна».

Між тым, паводле калектыўнай дамовы, сваю зарплату ў гэтай гаспадарцы работнікі павінны атрымліваць да 25 - га чысла наступнага месяца.

«Да мяне, як да журналіста, сёння звярнуліся два работнікі ААТ «Новая Друць», жыхары аграгарадка Вялікая Машчаніца, якія да гэтага часу не змаглі атрымаць сваю сумленна заробленую зарплату за студзень, - распавядае Бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. - Работнікам гэтай гаспадаркі пачалі выдаваць зарплату за студзень толькі 28-га лютага, груба парушыўшы калектыўную дамову. 28-га ўсім грошай не хапіла, таму астатнія атрымліваюць сваю зарплату толькі сёння, 1 сакавіка. Як кажуць работнікі ААТ «Новая Друць», ім нават не было чым плаціць за камунальныя паслугі, тэрмін аплаты якіх як раз быў да 25 лютага».

Між тым ААТ «Новая Друць» з'яўляецца адной з лепшых гаспадарак Бялыніцкага раёна, што ўжо тады казаць пра іншыя гаспадаркі, сітуацыя са своечасовай выплатай заработнай платы ў якіх таксама вельмі напружаная.

«Ведаю, што вельмі складаная сітуацыя са своечасовай выплатай зарплат сваім работнікам склалася таксама ў ААТ «Бялыніцкі райаграпрамтэхзабеспячэнне». Пра памеры гэтых зарплат нават казаць не хочацца, людзі працуюць літаральна за капейкі. Аднак рабочыя нават баяцца хоць неяк адстойваць свае правы, людзі запалоханыя кантрактнай сістэмай. Як раз сёння, 1 сакавіка, Магілёўскі КДК праводзіць прамую тэлефонную лінію па пытанні «Аб своечасовасці выплаты заработнай платы». Я параіў работнікам ААТ «Новая Друць» патэлефанаваць па гэтым нумары, каб спецыялісты дзяржкантролю змаглі ім дапамагчы, аднак яны адмовіліся. Сказалі, што тады трэба проста звальняцца з працы, так як жыцця не дадуць, а ў вёсцы нейкую іншую працу знайсці проста немагчыма. Тут яшчэ праблема ў тым, што многія работнікі сельгаспрадпрыемстваў жывуць у службовым жыллі. І калі людзі звальняюцца, альбо іх звальняюць з працы, яны павінны гэта жыллё адразу ж вызваліць, фактычна сям'я можа апынуцца на вуліцы. Такое вось своеасаблівае прыгоннае права атрымліваецца», - кажа Барыс Вырвіч.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках