26 лiстапада 2024, aўторак, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвальнае падзенне заробкаў на МАЗе

163
Абвальнае падзенне заробкаў на МАЗе

Заробкі некаторых рабочых завода скараціліся ў два разы.

Рабочыя МАЗа на прахадной распавядаюць пра новы крызіс беларускага аўтагіганта і яго прычыны, перадае «Еўрарадыё».

«Загад аб чатырохдзёнцы павесілі на мінулым тыдні, - успамінае рабочы інструментальна-штампавага цэха. - Але вядуцца размовы аб тым, што чатырохдзёнку адменяць. Праўда, новы загад з гэтай нагоды ніхто не вешаў. Пра ўсё даведаемся ў чацвер».

Многія рабочыя ў адзін голас трывожацца заробкамі на заводзе. Яны кажуць пра тое, што сталі менш атрымліваць, і незразумела, што будзе далей.

«Я яшчэ разліку не браў за люты, але чуў, што будзе менш, чым за студзень, - непакоіцца рабочы-ліцейшчык. - Хоць у студзені мы толькі 10-га на працу выйшлі. Таму хтосьці звальняецца, хтосьці пераводзіцца ў іншыя цэхі. Ці нават на іншыя заводы, дзе атрымліваюць вялікую зарплату. На той жа МЗКЦ (Менскі завод колавых цягачоў)».

Прасаўшчык Сяргей, які адбывае на заводзе тэрмін папраўчых работ, кажа пра тое, што заробкі з восені скараціліся амаль удвая.

«Яшчэ ў лістападзе зарплата ў мяне была 4 мільёны. І абяцалі прэміі падняць на 10 адсоткаў. Але потым кожны месяц яна пачала зніжацца на паўмільёна. Сёння зарплата - 2,5 мільёна, - падлічвае Сяргей. - У звычайных рабочых якія працуюць прасаўшчыкамі, заробак больш, але не нашмат. Многія скардзяцца. А я «хімік», ад мяне скаргі не прымаюцца».

Галоўную крыніцу праблем шматлікія рабочыя МАЗа бачаць у збыце сваёй прадукцыі замежным партнёрам.

«Зарплата ў нас была каля 6-6,5 мільёнаў. Стане на мільён менш. Ёсць і тлумачэнне, чаму нас перавялі на чатырохдзёнку: «у сувязі з сезоннай праблемай продажу тэхнікі», - распавядаюць рабочыя інструментальнага цэха. - Машын на тэрыторыі завода стаіць шмат. Расея ў СГА ўвайшла і зараз павінна купляць машыны з рухавіком «Еўра 4».

Парадокс у тым, што рухавікі «Еўра 3», якія раней пераважна ставілі на МАЗы, у Расеі і закупляліся.

Рабочыя завода спадзяюцца, што збыт нейкім чынам наладзіцца і вельмі разлічваюць на Венесуэлу, Таджыкістан і Кыргызстан.

Падчас эканамічнага крызісу 2011 года МАЗ пераводзілі і на трохдзённы працоўны тыдзень. Але потым сітуацыя наладзілася.

«Заўсёды на такім вялікім прадпрыемстве была цякучка кадраў. Людзі сыходзяць. Камусьці не падабаецца, камусьці надакучыла, - аптымістычна разважае рабочы з рамнага цэха, чысцячы свой заледзянелы «Опель» каля галоўнай прахадной МАЗа. - Вялікай праблемы цяпер, думаю, не здарылася. Але гэта праўда: прадукцыі на складах стаіць вельмі шмат».

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках