26 лiстапада 2024, aўторак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамвытворчасць канае без дэвальвацыі

53
Прамвытворчасць канае без дэвальвацыі

Адсутнасць канкурэнтных пераваг, якія ўзнікаюць у варунках паслаблення нацыянальнай валюты (дэвальвацыя), і запаволенне эканомікі на традыцыйным рынку (Расея) заганяюць беларускую прамысловую вытворчасць у экспартную кому.

Паводле звестак Белстата, якія падае АФН, у студзені 2013 года Беларусь скараціла экспарт грузавых аўтамабіляў у 3,7 разы ў параўнанні са студзенем 2012 года да 216 штук. Сярэднекантрактны экспартны кошт склаў $ 207,8 тыс. за штуку, павялічыўшыся на 53,2%.

Таксама ўражвае дыверсіфікацыя паставак на фоне роспачных намаганняў для павелічэння рынкаў збыту, адкрыцця гандлёвых дамоў і сэрвісных цэнтраў, пошуку дылераў за мяжой.

У краіны СНД было пастаўлена 198 штук (амаль у 4 разы менш, чым у студзені мінулага года) на $ 34,7 млн., у краіны па-за СНД - 18 штук (5,3% менш) на $ 10,2 млн.

У тым ліку 164 грузавікі было экспартавана ў Расею (у 3,7 разу менш), 23 - у Туркменістан, 8 - у Казахстан і 3 - ва Украіну.

Акрамя таго, 4 грузавых аўтамабілі на $ 3,9 млн. было пастаўлена ў Іран, 2 штукі на $ 2,97 млн. у Паўднёвую Афрыку, 2 грузавікі на $ 1,95 млн. - у Манголію.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках