25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Францкевіча кінулі ў карцар на 20 дзён

18
Палітвязня Францкевіча кінулі ў карцар на 20 дзён

Аляксандр Францкевіч зноў апынуўся ў штрафным ізалятары з невядомай прычыны.

20 дзён карцара - такое пакаранне атрымаў палітвязень яшчэ 19 лютага ад адміністрацыі калоніі. Дняміх Аляксандра Францкевіча наведаў адвакат, паведамляе «Радыё Свабода». Маці палітвязня, Таццяна Францкевіч, распавяла пра сына.

«Кажа, што трымаецца, стан здароўя нармальны. Галоўнае, што не захварэў. Раней думала, што там холадна, але кажа, што там таксама паляць. Там іх цяпер сядзіць чатыры чалавекі», - распавяла яна.

«За нейкае парушэнне», - кажа Таццяна Францкевіч пра прычыну пакарання ейнага сына. Больш дакладных звестак яна не мае.

Нагадаем, у траўні 2011 года Аляксандр Францкевіч быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў «падпале шэрагу дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама». На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму «Ваўчыныя норы». Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць ягонага неадкладнага вызвалення.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках