25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Візавыя санкцыі ЕЗ павінны быць пашыраныя

9
Анатоль Лябедзька: Візавыя санкцыі ЕЗ павінны быць пашыраныя

Лідар АГП заклікаў пашырыць спіс беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі Еўразвяза.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Брэсце.

«Я пакуль не знаходжу сур'ёзных падстаў для таго, каб выводзіць кагосьці з абмежавальнага спісу ЕЗ. Хутчэй, наадварот, спіс не поўны і ёсць яшчэ прэтэндэнты на ўключэнне ў пералік тых, у дачыненні да каго дзейнічаюць візавыя і фінансавыя абмежаванні. Калі ўлады не прадстаўляюць доказаў расследавання «гучных спраў» - гэта віна новага Генпракурора і кіраўніка Следчага камітэта. Калі КДБ па-ранейшаму лічыць, што рабаванне і крадзеж ва ўдзельнікаў Плошчы гэта нармальная сітуацыя - за гэта павінен несці персанальную адказнасць цяперашні шэф Камітэта», - заявіў Анатоль Лябедзька прысутным журналістам.

Апошні раз спіс чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі Еўрапейскага Звяза, быў пашыраны год таму - 25 сакавіка 2012 года. На дадзены момант у яго ўваходзяць 243 чалавекі і 32 кампаніі.

Санкцыі ЕЗ былі ўведзеныя ў дачыненні да беларускіх уладаў з-за парушэнняў правоў чалавека ў нашай краіне і наяўнасці палітвязняў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках