25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не хочуць нават чуць пра палітвязняў

22
Улады не хочуць нават чуць пра палітвязняў

Дэпутатаў Еўрапарламента пусцяць у Беларусь, толькі калі яны не будуць успамінаць пра палітвязняў.

«Галоўнае зразумець, з якімі на самай справе мэтамі дэлегацыя дэпутатаў Еўрапарламента хоча наведаць у ліпені нашу краіну», - такую пазіцыю ў размове з «Еўрарадыё» выказала член камісіі па міжнародных справах «палаты прадстаўнікоў» Валянціна Лявоненка.

«Мы гатовыя сустракацца, слухаць нейкія прапановы, нейкія заўвагі, бачыць жаданне дапамагчы ў вырашэнні якой-небудзь канкрэтнай сітуацыі. Але калі будзе, як гэта заўсёды нам прагаворваюць: «Вызваліце палітвязняў, і тады мы будзем весці размову», то навошта тады з гэтым ехаць? Мы ўжо ведаем гэтую агучаную пазіцыю», - сказала «палатачніца».

Нагадаем, дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс, які з 18 па 21 сакавіка быў з візітам у Менску, паведаміў, што ў ліпені нашу краіну плануе наведаць дэлегацыя Еўрапарламента.

Паводле інфармацыі радыё, яе прадстаўнікі могуць запатрабаваць ад беларускіх уладаў сустрэчы з палітвязнямі. Але менавіта гэта, упэўнена Валянціна Лявоненка, і будзе сведчыць пра сапраўдную прычыну іх прыезду. І тады з'яўляецца верагоднасць, што чакаць іх у Беларусі не будуць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках