25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь

14
Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь

Экспарт расейскай нафты ў Беларусь у студзені-лютым 2013 года знізіўся на 3%.

Аб'ёмы продажаў склалі 3,437 млн тон. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў аператыўнай зводцы расейскага «Цэнтральнага дыспетчарскага ўпраўлення паліўна-энергетычнага комплексу».

У лютым у Беларусь было пастаўлена 1,630 млн тон, што на 9,8% менш, чым у студзені.

Расейскія нафтавыя кампаніі за 2 месяцы бягучага года скарацілі экспарт у краіны блізкага замежжа на 6,5% - да 4,613 млн тон.

Пры гэтым, экспарт расейскай нафты ў Казахстан у студзені-лютым 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас на 77,3% і склаў 1,176 млн тон. Пастаўкі на Украіну не ажыццяўляліся. Між тым транзіт нафты з Казахстана па тэрыторыі Расеі склаў 3,067 млн тон (1,533 млн тон у лютым). У цэлым экспарт расейскай нафты ў краіны далёкага замежжа ў студзені-лютым 2013 склаў 33,201 млн тон (4,125 млн барэляў у суткі), што на 2,6% ніжэй аналагічнага паказчыку 2012 года. У лютым з Расеі было вывезена 15,791 млн тон нафты (4,134 млн барэляў у суткі).

Беларусь, нягледзячы на напружаныя перамовы з Расеяй у канцы 2012 года, не змагла дасягнуць дамоўленасці аб аб'ёме імпарту нафты з РФ у 2013 годзе. Бакі ўзгаднілі толькі аб'ём паставак на першы квартал гэтага года - 5,75 млн тон, у тым ліку 5,025 млн тон трубаправодным транспартам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках