24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Дыялог з Лукашэнкам немагчымы

14
Гары Паганяйла: Дыялог з Лукашэнкам немагчымы

Беларускі кіраўнік можа пайсці на невялікія саступкі Еўразвязу, але ніколі не зменіць сваё дыктатарскае нутро.

Так кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК) Гары Паганяйла пракаментаваў сайту charter97.org заклік Аляксандра Мілінкевіча да Еўрапейскага Звяза адмовіцца ад санкцый супраць Лукашэнкі.

«Прыняцце рашэння аб увядзенні санкцый залежыць толькі ад палітычных дзеячаў, якія выбіраюць інструменты для ўздзеяння на ўнутраную палітыку Беларусі. Бо гэта робіцца не для таго, каб проста ўзяць і прымяніць дадзеныя прылады, а дзеля таго, каб заахвоціць урад разабрацца з парушэннямі правоў чалавека, у прыватнасці вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў, і не дапускаць гэтых парушэнняў надалей», - адзначыў праваабаронца.

Ён падкрэсліў, што палітыка фармуецца па іншых стандартах і канонах, чым абарона правоў чалавека.

«Мы, праваабаронцы фіксуем факты парушэнняў і іх добрасумленна выкладаем. Хадайніцтва аб увядзенні якіх-небудзь абмежаванняў знаходзіцца не ў нашай кампетэнцыі. Гэтым займаюцца непасрэдна палітыкі, у тым ліку і Мілінкевіч. Хай яго ўчарашняе выказванне будзе выключна на яго сумленні. Ён, як любы чалавек, мае права на сваё меркаванне. Мы, у сваю чаргу, можам з гэтым згаджацца цалкам, часткова, ці не згаджацца наогул», - лічыць юрыст.

Ён таксама ўпэўнены, што дыялог з Лукашэнкам практычна немагчымы.

«Пад уплывам жорсткай эканамічнай сітуацыі, якая склалася ў Рэспубліцы Беларусь, ён як мудрагелісты палітык можа пайсці на нейкія саступкі, але не змяніць сваю ўнутраную існасць і свае падыходы для вырашэння ўнутраных праблем, у тым ліку з апазіцыяй і захаваннем правоў чалавека. Ён відавочна не дэмакрат і не чалавек, здольны на правядзенне рэформаў, накіраваных на дэмакратычнае кіраванне дзяржавай, на вырашэнне сацыяльных пытанняў, а таксама эканамічных праблем, якія руйнуюць нашу краіну», - падсумаваў Гары Паганяйла.

Нагадаем, учора ў Брусэлі адбылася канферэнцыя пад назвай «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам». Старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выказаўся на ёй у падтрымку дыялогу Еўразвяза з рэжымам, бо гэта, па яго словах, «адцягне Беларусь ад Расеі». Палітык заявіў, што лібералізацыя ў 2009-2010 гадах дала вынік, а правакацыя на плошчы 19 снежня 2010 года адбылася «не без удзелу расейскіх спецслужбаў». Таксама Мілінкевіч заклікаў Еўразвяз адмовіцца ад санкцый.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках