24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Дзядок: Казаць пра якую-небудзь «мадэрнізацыю» смешна

6
Аляксандр Дзядок: Казаць пра якую-небудзь «мадэрнізацыю» смешна

З улікам таго, што адбываецца ў Беларусі ў сферы захавання правоў чалавека і законнасці, казаць пра «мадэрнізацыю» проста смешна.

Пра гэта заявіў Аляксандр Дзядок, бацька палітвязня Мікалая Дзядка, каментуючы сайту charter97.org заклік Аляксандра Мілінкевіча да Еўразвяза адмовіцца ад санкцый.

«Я неаднаразова выказваўся наконт таго, што Еўропа не павінна рабіць ніякіх саступак беларускім уладам. Рэжым Лукашэнкі разумее толькі сілу, і толькі іншая моцная ўлада можа эфектыўна паўплываць на яго ў пытанні вызвалення палітычных зняволеных», - упэўнены бацька палітычнага вязня.

Ён упэўнены, што казаць пра якую-небудзь «мадэрнізацыю», з улікам таго, што адбываецца ў нашай краіне ў сферы выканання правоў чалавека і законнасці, проста смешна.

«Любыя перамовы і кантакты з уладай у Беларусі павінны пачынацца толькі з адной умовай: вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. Усё астатняе будзе ўспрымацца, як гандаль людзьмі. Мы жывем у ХХI стагоддзі, але, нягледзячы на гэта, беларуская дзяржава гандлюе людзьмі, а дакладней нашымі дзецьмі і блізкімі», - сказаў на заканчэнне Аляксандр Дзядок.

Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама Ігар Аліневіч і Аляксандр Францкевіч, якія праходзілі з ім па адной справе, былі асуджаныя судом Завадскога раёна Менска 27 траўня 2011 года. Ім інкрымінавалі шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закід бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Мікалая Дзядка прысудзілі да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У снежні 2012 года ён быў пераведзены ў турму №4 Магілёва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках