25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры закона дыялогу аб мадэрнізацыі дыктатуры

12
Тры закона дыялогу аб мадэрнізацыі дыктатуры

Спробы наладзіць адносіны паміж Менскам і Брусэлем сталі тэмай для змрочных жартаў у сацыяльных сетках і блогах.

Вядомы блогер malishevsky апублікаваў «Тры закона аб мадэрнізацыі дыктатуры» ў сваім акаўнце ў «Жывым журнале»:

1. Еўропа не можа нанесці шкоду апошняй дыктатуры кантынента або сваімі санкцыямі дапусціць, каб дыктатуры была нанесеная шкода.

2. Апошнія палітвязні кантынента павінны падпарадкоўвацца правілам гульні, сфармуляванымі падчас дыялогаў аб мадэрнізацыі дыктатуры, акрамя выпадкаў, калі гэта супярэчыць Першаму закону.

3. Апошняя апазіцыя апошняй дыктатуры павінна клапаціцца пра сябе і сваю барацьбу за палітвязняў у той меры, у якой гэта не супярэчыць Першаму і Другому законам.

Нагадаем, 9 красавіка ў Брусэлі адбылася канферэнцыя пад назвай «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам». Старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выказаўся на ёй у падтрымку дыялогу Еўразвяза з рэжымам, бо гэта, па яго словах, «адцягне Беларусь ад Расеі». Палітык заявіў, што лібералізацыя ў 2009-2010 гадах дала вынік, а правакацыя на плошчы 19 снежня 2010 года адбылася «не без удзелу расейскіх спецслужбаў». Таксама Мілінкевіч заклікаў Еўразвяз адмовіцца ад санкцый.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках