25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар спісаў правалы ў эканоміцы на Расею і ЕЗ

97
Дыктатар спісаў правалы ў эканоміцы на Расею і ЕЗ

У эканамічных праблемах краіны, на думку Лукашэнкі, вінаватыя рынкі збыту ў Расеі і Еўрапейскім Звязе.

Пра гэта беларускі кіраўнік заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком Нацбанка Надзеяй Ермаковай. Яна паведаміла Лукашэнку аб сітуацыі на валютным рынку, у банкаўскай сферы. Таксама былі закранутыя пытанні даступнасці крэдытаў для насельніцтва і прадпрыемстваў.

Лукашэнка звярнуў увагу на няпростую фінансава-эканамічную сітуацыю ў свеце, што ў сваю чаргу аказвае ўплыў на дынаміку знешняга гандлю. «Асабліва гэта тычыцца нашых традыцыйных рынкаў. Трохі Расея прасела, ды і Еўразвяз ліхаманіць. Таму даводзіцца шукаць новыя рынкі збыту для нашай прадукцыі, - сказаў ён. - У гэтых няпростых умовах Нацыянальны банк не проста ўтрымлівае пазіцыі, якія мы мелі ў лепшыя часы, але і дадае».

Кіраўнік таксама заявіў пра зніжэнне ўзроўню інфляцыі. Пры гэтым ён заявіў, што ў асобных выпадках рост коштаў быў звязаны з адміністрацыйнымі мерамі. «Гэта такі парог, які мы павінны былі пераадолець. Але далей я буду вельмі жорстка пытаць за інфляцыю, за рост коштаў, - падкрэсліў Лукашэнка. - Сёння суб'екты гаспадарання маюць добры прыбытак, рэнтабельнасць, і актуальнасць ў росце коштаў адсутнічае, тым больш што абменны курс беларускага рубля знаходзіцца на прыстойным узроўні».

Лукашэнка даручыў Ермаковай надаць дадатковую ўвагу пытанням інфляцыі і росту коштаў, а таксама падкрэсліў, што фінансаванне маючых адбыцца вяснова-палявых работ не павінна адбіцца на эканоміцы краіны.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках