25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля выхаду кнігі ад Аліневіча не прыходзяць лісты

12
Пасля выхаду кнігі ад Аліневіча не прыходзяць лісты

У сакавіку ў Расеі выйшла кніга беларускага палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

У ёй у выглядзе дзённікаў аўтар апавядае пра падзеі ў Беларусі з канца 2010 года, аб сваім арышце і зняволенні ў турме КДБ, паведамляе «Радыё Свабода».

Кнігу Ігара Аліневіча ў Беларусі збіраюцца прэзентаваць 19 красавіка. Але як толькі аб выхадзе кнігі паведаміла прэса, лісты ад Ігара Аліневіча перасталі даходзіць дадому, таксама няма і тэлефонных званкоў ад яго, кажа маці палітвязня Валянціна Аліневіч:

«Улада катэгарычна не хоча, каб выходзілі звесткі аб нашай турэмнай сістэме, каб людзі ведалі праўду аб тым, што ў нас адбываецца. Удалося яму перадаць свае дзённікі, не магу сказаць - як, але атрымалася. Але ў выніку з 19 сакавіка ад яго ніякіх звестак. Гэта не так проста - напісаць праўду... Але ў Ігара ёсць мужнасць. Ён усё добра разумеў, казаў: калі не я, то хто? Калі ўсе будуць баяцца, то ў нас наогул нічога не зменіцца».

Нагадаем, 27 траўня 2011 года суддзя Заводскога раёна Менска Жанна Хвайніцкая асудзіла Ігара Аліневіча на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Наваполацкай калоніі №10. Яго, а таксама Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, а таксама падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках