24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» набыў 30% клайпедскага тэрмінала

56
«Беларуськалій» набыў 30% клайпедскага тэрмінала

(абноўлена ў 12:01) «Беларуськалій» набыў 30% клайпедскага тэрмінала за $30 млн.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае БелТА.

«Беларуськалій» фактычна купіў 30% тэрмінала сухіх насыпных грузаў. Гэта вельмі вялікі тэрмінал. Я лічу, што гэтыя інвестыцыі ў $30 млн. - добрыя інвестыцыі», - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Такім чынам, пакет акцый тэрмінала ў памеры 30% належыць ААТ «Беларуськалій», растлумачыў ён. Беларусь інвестуе ў эканоміку Літвы.

У мінулым годзе беларускія інвестыцыі ў Літву перавысілі 70 млн. еўра. «У гэтым годзе мы ўжо інвеставалі ў Клайпедскі порт $30 млн. Гэта першыя беларускія інвестыцыі ў порт. Зараз ідзе прапрацоўка, каб яшчэ купіць пакет акцый кампаніі для «Гродна Азота» па азотных угнаеннях. Такім чынам, гэта досыць добры інвестыцыйны партфель», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Клайпедскі порт - незамярзальны порт у горадзе Клайпеда, на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора. Самы важны і буйны транспартны цэнтр Літоўскай Рэспублікі, у якім злучаюцца марскія і сухапутныя дарогі ў напрамках Усходу і Захаду. З'яўляецца самым паўночным портам Балтыйскага мора.

У Клайпедскім порце 16 грузавых тэрміналаў, якія ўмоўна падзеленыя на тэрміналы вадкіх грузаў, тэрміналы сыпкіх і навалачных грузаў і тэрміналы генеральных грузаў.

Беларускія грузы не пойдуць у Расею

Урад Беларусі не абяцае накіроўваць свае грузы, якія ідуць зараз транзітам праз Клайпеду, у расейскія парты, сцвярджае літоўскі прэм'ер-міністр Альгірдас Буткявічус.

Ён адзначыў, што такія запэўніванні пачуў на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўрада Міхаілам Мясніковічам, якая адбылася ў Клайпедзе.

«Мяркуючы па ўчорашняй гутарцы, я зразумеў, што такіх планаў у іх няма, і яны гатовыя больш цесна супрацоўнічаць з Літвой, транспартаваць грузы праз Клайпедскі порт», - сказаў BNS літоўскі прэм'ер у чацвер, перадае Delfi.lt.

Аляксандр Лукашэнка ў мінулым і ў гэтым годзе не раз публічна заяўляў, што Менск разглядае магчымасць скарачэння транзіту праз Клайпеду з перакідкай грузаў у расейскія парты.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках