25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльскі Шлях» дазволены

15
«Чарнобыльскі Шлях» дазволены

Акцыя пройдзе ў Менску 26 красавіка. Збор удзельнікаў - у 18.30 каля кінатэатра «Кастрычнік».

Заяўнікаў акцыі апавясцілі аб гэтым 19 красавіка ў Менгарвыканкаме, распавёў адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Дзяніс Садоўскі .

Акрамя таго, улады дазволілі выкарыстанне сцягоў, транспарантаў і расцяжак, а таксама паабяцалі, што неабгрунтаваных затрыманняў не будзе, перадае БелаПАН.

У той жа час гарвыканкам не задаволіў просьбу заяўнікаў аб выдзяленні асобнай паласы праезнай часткі на час шэсця. «У Менгарвыканкаме гэта патлумачылі гадзінай пік і верагоднымі нязручнасцямі для жыхароў», - сказаў Садоўскі.

Заяўнікам акцыі таксама не ўдалося атрымаць гарантыі таго, што будзе забяспечаная магчымасць выкарыстання гукаўзмацняльнай апаратуры на мітынгу ў парку.

«У выканкаме нам паведамілі, што забеспячэнне апаратурай не ўваходзіць у іх кампетэнцыю, што нам трэба заключаць адпаведную дамову з арганізацыяй, перашкаджаць чаму ніхто не будзе. Мы спрабавалі атрымаць нейкія гарантыі, але так нічога і не дамагліся. Верагодна, улады зноў наўрад ці прапусцяць гукаўзмацняльную апаратуру на месца правядзення мітынгу», - адзначыў Садоўскі.

Акрамя прадстаўніка аргкамітэта БХД заяву на правядзенне акцыі падпісалі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін, грамадскага аб'яднання «Экадом" Таццяна Новікава, Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч. Аднак сёння прадстаўніка АГП прыйшлося выкрэсліць з пераліку заяўнікаў, так як у Менгарвыканкаме паведамілі, што гэтым годзе ён падвяргаўся адміністрацыйнаму затрыманню.

«Чарнобыльскі шлях» - вулічная акцыя, якую праводзіць беларуская апазіцыя штогод з 1988 года ў Менску ў фармаце шэсця, які завяршаецца мітынгам. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме.

У гэтым годзе «Чарнобыльскі шлях» пройдзе з патрабаваннем спыніць будаўніцтва АЭС.

Пазіцыя аргкамітэта гэтага мерапрыемства сёння аднадушная - атамная энергетыка нясе непрымальную рызыкц жыхарам Беларусі і іншых краін свету.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках