25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская апазіцыя правядзе марш у гадавіну сутыкненняў на Балотнай

13
Расейская апазіцыя правядзе марш у гадавіну сутыкненняў на Балотнай

Прадстаўнікі апазіцыі маюць намер правесці 6 траўня, у гадавіну сутыкненняў на Балотнай плошчы, марш пад лозунгам «За свабоду».

Пра гэта заявіла Анастасія Удальцова, прэс-сакратар руху «Левы фронт», дзейнасць якога была прыпыненая напярэдадні. Апавяшчэнне аб правядзенні масавай акцыі будзе пададзена ў сталічную мэрыю прадстаўнікамі Каардынацыйнага савета апазіцыі ў панядзелак, паведамляе Lenta.ru.

Удальцова адзначыла, што фармат акцыі будзе такім жа, як і ў 2012 годзе пры правядзенні маршу, які скончыўся сутыкненнямі з паліцыяй. Ні запланаванай колькасці ўдзельнікаў маршу, ні імёнаў арганізатараў мерапрыемства яна не паведаміла. Марш мяркуецца правесці ў вячэрні час ад Калужскай плошчы па Якіманцы да Балотнай плошчы.

6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы адбыліся сутыкненні паміж удзельнікамі ўзгодненага «Маршу мільёнаў» і паліцэйскімі. Удзельнікі акцыі абвінавацілі паліцыю ў перашкодзе шэсцю, паліцыя абвінаваціла ўдзельнікаў у наўмыснай правакацыі. Следчы камітэт кваліфікаваў тое, што адбылося, як масавыя беспарадкі. Зараз па «балотнай справе» праходзяць амаль 30 чалавек. Большасць з іх настойваюць на тым, што беспарадкаў на плошчы не было, а былі асобныя сутычкі з паліцыяй.

Аб прыпыненні пракуратурай Масквы дзейнасці руху «Левы фронт», лідар якога Сяргей Удальцоў таксама знаходзіцца пад следствам па «балотнай справе», стала вядома ў пятніцу. Нагодай стала тое, што рух не выправіў парушэнні, знойдзеныя падчас пракурорскай праверкі восенню 2012 года. Дзейнасць прыпыненая на тры месяцы, на працягу якіх актывісты руху не змогуць удзельнічаць у масавых акцыях і пікетах. У той жа дзень «Левы фронт» заявіў, што часова, на тры месяцы, зменіць назву на «Новы Левы фронт».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках