25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Сланцавы бум пазбаўляе Расею даходаў

42
Die Welt: Сланцавы бум пазбаўляе Расею даходаў

Расея губляе лідзіруючыя пазіцыі сярод краін-экспарцёраў энерганосьбітаў.

Адна з галоўных крыніц яе даходу - прыродны газ. Аднак сланцавая рэвалюцыя ў ЗША адмоўна адбіваецца на экспарце і эканамічным росце краіны. Прыклад таму - акцыі «Газпрама», якія ўпалі ў сваім кошце аж на 70%, піша нямецкае выданне Welt Online (пераклад - ИноТВ)

Доўгі час расейскія энергаканцэрны лічылі здабычу газу і нафты з залежаў сланцавых парод капрызам наравістых амерыканцаў і не надавалі вялікага значэння здабычы метадам гідраўлічнага разрыву пласта.

Як адзначае Welt Online, гэта працягвалася да таго часу, пакуль іх не паразуміў Уладзімір Пуцін. Прэзідэнт заявіў, што сланцавая рэвалюцыя «моцна зменіць сусветны энергарынак». «Мы павінны быць гатовыя да любых знешніх шокаў», - сказаў ён.

Наколькі сур'ёзнымі могуць быць наступствы сланцавага буму для расейскага нафтагазавага рынку, пацвярджаюць дадзеныя Інстытута энергетычных даследаванняў РАН. На думку яго спецыялістаў, калі папулярныя цяпер у Амерыцы тэхналогіі прыжывуцца ва ўсім свеце, то ў бліжэйшыя гады расейскі экспарт газу і нафты скароціцца больш чым на 20%.

Аўтар артыкула адзначае, што ў 2012 годзе аб'ём продажаў «Газпрама» на еўрапейскім рынку склаў толькі 138,8 мільярда кубаметраў газу, што на 7,5% менш, чым у 2011 годзе. Гэты і шэраг іншых фактараў прымусілі кіраўніцтва канцэрна скараціць сваю інвестыцыйную праграму на 28%. «Пры ўліку вядучай пазіцыі, якую прадпрыемства займае на рынку, гэта нясе ў сабе сур'ёзныя наступствы для эканамічнага росту краіны», - піша Welt Online.

Вядома, прагнозы навукоўцаў з РАН спраўдзяцца толькі ў тым выпадку, калі сланцавая рэвалюцыя сапраўды ахопіць увесь свет. Але для гэтага ўжо ёсць перадумовы, лічыць Welt Online.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках