25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Джыбладзэ: «Балотная справа» - люстэрка працэсаў за «Плошчу-2010»

2
Юрый Джыбладзэ: «Балотная справа» - люстэрка працэсаў за «Плошчу-2010»

«Балотная справа» накіраваная толькі на застрашванне ўдзельнікаў пратэстаў і грамадзян, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека Юрый Джыбладзэ, каментуючы charter97.org прысуд удзельніку «балотнай справы» Канстанціну Лебедзеву да 2,5 гадоў калоніі.

«Цалкам ясна, што 6 траўня 2012 года ніякіх масавых беспарадкаў не было. Гэта не толькі пазіцыя незалежных экспертаў і праваабарончых арганізацый, але нават упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ. Гэта становіцца зразумела любому непрадузятаму чалавеку, таму што ў кваліфікацыі такога злачынства, як масавыя беспарадкі, павінны быць пагромы, падпалы, масавы гвалт. Нічога такога не было. Гэтых людзей можна было абвінаваціць максімум у адміністрацыйным правапарушэнні, у правілах правядзення мітынгу», - лічыць праваабаронца.

Ён адзначыў, абодва судовыя працэсы прайшлі ў закрытым рэжыме без абмеркавання абставінаў справы.

«Пасяджэнні былі праведзеныя па спрошчанай працэдуры, гэта значыць па згодзе бакоў. Абодва чалавекі загадзя прызналі сябе вінаватымі: Максім Лузянін і Канстанцін Лебедзеў. Адпаведна, у нас няма рэальнай магчымасці ацэньваць доказы, якія выкарыстоўвае следства. Толькі тое, што было на папярэдніх пасяджэннях, якія тычыліся ўтрымання абвінавачаных пад вартай і абвінаваўчых заключэнняў. Яны сцвярджаюць, што тыя ці іншыя паліцыянты атрымалі траўмы, але яны настолькі малыя, што нават гэта цяжка прымаць сур'ёзна», - падкрэсліў Юрый Джыбладзэ.

Ён дадаў, што для тых, хто не прызнаў сябе вінаватым, а такіх большасць, тэрміны будуць больш.

«Усё гэта беспрэцэдэнтна ў гісторыі сучаснай Расеі і накіравана прамым чынам на застрашванне ўдзельнікаў пратэстаў і грамадзян, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Адпаведна, аналогіі з падзеямі на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года ў Менску неверагодныя да ступені люстранасці. Па колькасці затрыманых у Менску і Маскве, па адміністрацыйных і крымінальных справах. У выніку крымінальных працэсаў была асуджаная вялікая група публічных асобаў, былых кандыдатаў у прэзідэнты, лідараў апазіцыйных партый і рухаў. Усё гэта прымушае задумацца аб тым, што і ў нашым выпадку дадзеная гісторыя для гэтага і прызначаная», - упэўнены праваабаронца.

Нагадаем, сёння Масгарсуд прысудзіў апазіцыянера Канстанціна Лебедзева, які абвінавачваецца ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» на Балотнай плошчы, да 2,5 гадоў калоніі.

Раней па гэтай справе быў асуджаны на 4,5 гады калоніі Максім Лузянін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках