24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей - адзін з галоўных арганізатараў правакацыі 19 снежня 2010 года

61

Сёння галоўным арганізатарам «дыялогу» беларускай дыктатуры з Еўразвязам выступае Уладзімір Макей.

Былога кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі, міністра замежных спраў Уладзіміра Макея прадстаўляюць ці ледзь не як галоўнага ліберала Беларусі, хоць пад санкцыі ЕЗ ён патрапіў абсалютна справядліва.

Як і большасць чыноўнікаў з атачэння Лукашэнкі, Макей - выхадзец са спецслужбаў і сыграў адну з галоўных роляў як у правакацыі 19 снежня 2010 года, так і ў наступных. Калі перад выбарамі 2006 года беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацый, палохаў асабіста старшыня КДБ Сухарэнка, то ў 2010 годзе ўдзельнікаў Плошчы запалохваў тэрактамі сам кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Макей.

Прыводзім сюжэт Першага расейскага тэлеканала, які выйшаў у эфір напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Як заўважылі журналісты, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі «як бы не няўзнак паведаміў пра тэракты, якія рыхтуюцца».

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках