24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе новая рэзідэнцыя кіраўніка?

127
Колькі каштуе новая рэзідэнцыя кіраўніка?

Лукашэнка абвергнуў сваіх памочнікаў і пацвердзіў, што на вуліцы Арлоўскай у Менску будуюць новую рэзідэнцыю.

Пра гэта гаворыцца ў звароце палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі да прэм'ер-міністра Беларусі. У дакуменце змяшчаецца патрабаванне прадставіць поўную інфармацыю аб бюджэце новабудоўлі, уключаючы копію рашэння аб яе стварэнні.

«Відавочна, што будаўніцтва ажыццяўляецца не за кошт асабістых назапашванняў Лукашэнкі, не на добраахвотныя ахвяраванні прыватных інвестараў, а на сродкі, выдзеленыя з бюджэту краіны. У гэтай сітуацыі мільёны беларускіх падаткаплацельшчыкаў маюць права ведаць, у колькі ім абыходзіцца камфорт і панства ўладу маючых.

Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што памеры транжырства бюджэтных сродкаў і прывілеяў кіруючых вярхоў перавышаюць усе дапушчальныя нормы прыстойнасці. Рэзідэнцыя, якая будуецца ва ўмовах эканамічнага і фінансавага крызісу, у сітуацыі калі адмянілі нават аднаразовыя выплаты ветэранам вайны да Дня Перамогі, - гэта выклік усяму грамадству. Гэта яшчэ адно пацверджанне ўсёдазволенасці ўлады і адсутнасці якога-небудзь кантролю за яе дзеяннямі з боку грамадзян і грамадства», - гаворыцца ў заяве.

Інфармацыя пра тое, што на вуліцы Арлоўскай узводзіцца новая рэзідэнцыя кіраўніка, з'явілася ў мінулым годзе. Гэтую будоўлю, у адрозненне ад усіх іншых сталічных аб'ектаў, ахоўваюць так, што на яе немагчыма патрапіць без спецыяльнага дазволу. Уся тэрыторыя абнесеная па перыметры глухім металічным плотам, а на кожным слупе ўсталяваныя сучасныя камеры відэаназірання.

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках