25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парфянкова могуць пасадзіць трэцім разам

27
Парфянкова могуць пасадзіць трэцім разам

Былы палітвязень атрымаў другое папярэджанне за парушэнне прэвентыўнага нагляду.

Увечары 11 траўня Васіля Парфянкова не было дома ў той час, калі прыйшоў участковы міліцыянт. Інспектар склаў другі лікам пратакол за парушэнне нагляду. Першы быў яшчэ 4 красавіка. Тады былога палітвязня аштрафавалі на 800 000 рублёў.

Заўтра, 17 траўня, Васіль Парфянкоў наведае міліцыю Першамайскага раёна сталіцы. Адтуль яго могуць адвезці ў суд. Згодна з заканадаўствам, Парфянкова могуць пакараць арыштам або штрафам да 50 базавых адзінак.

Калі на Васіля Парфянкова будзе складзены трэці пратакол, то супраць яго могуць распачаць крымінальную справу за «злоснае парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду», судзіць і кінуць за краты трэцім разам.

Нагадаем, актывіст быў асуджаны на чатыры гады строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. 13 жніўня 2011 года яго вызвалілі паводле ўказу Лукашэнкі. Праз чатыры месяцы, 19 снежня 2011 года, Васіля Парфянкова затрымалі на Кастрычніцкай плошчы, дзе прадстаўнікі апазіцыі спрабавалі правесці акцыю ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў.

29 траўня суд прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні ўмоваў прэвентыўнага нагляду і прысудзіў яго да шасці месяцаў арышту. Ён адбываў яго ў Баранавіцкім следчым ізалятары. На волю Васіль Парфянкоў выйшаў 9 лютага.

Тэрмін нагляду, прызначаны Васілю Парфянкову пасля ягонага вызвалення 13 жніўня 2011 года, заканчваецца праз месяц.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках