24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Гэта чарговая ініцыятыва «адбельвальнікаў» рэжыму

15
Зміцер Бандарэнка: Гэта чарговая ініцыятыва «адбельвальнікаў» рэжыму

Палітык пракаментаваў ідэю правядзення так званага «Народнага рэферэндуму».

«У мяне няма ніякага даверу ні да лідараў гэтых структур, ні да ініцыятыў, якія яны вылучаюць. На мой погляд, сёння актыўная палітычная дзейнасць у Беларусі магчымая толькі са згоды ўладаў. Сёння для праціўнікаў дыктатара існуюць вельмі жорсткія забароны на выказванні і дзеянні, за якімі адразу ідуць рэпрэсіі, арышты, пагрозы, выключэння з універсітэтаў, звальнення з працы, пазбаўленне права на выезд за мяжу, як гэта адбылося, напрыклад, з Віктарам Івашкевічам. Нават выхад з дому можа стаць злачынствам.

Можна казаць, што Мілінкевіч, Някляеў і Янукевіч сёння прадстаўляюць «канструктыўную апазіцыю» для Лукашэнкі. Падчас міжнародных паездак яны ўпрошваюць заходнія структуры пачаць «дыялог» з дыктатарам і вылучыць для яго новыя крэдыты. Нездарма ў Інтэрнэце іх называюць «адбельвальнікамі рэжыму», - заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітзняволены Зміцер Бандарэнка у інтэрв'ю сайту charter97.org.

Нагадаем, сёння рух «За свабоду», Партыя БНФ і грамадзянская кампанія «Гавары праўду» абвясцілі пра пачатак кампаніі «Народны рэферэндум». На прэс-канферэнцыі тры арганізацыі заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства. Па словах аднаго з удзельнікаў, Уладзіміра Някляева, супрацоўніцтва разлічанае па меншай меры на тры бліжэйшыя выбарчыя кампаніі - мясцовыя, прэзідэнцкія і парламенцкія «выбары».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках