24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Лобава: Палецкіс - лабіст рэжыму Лукашэнкі

9
Марына Лобава: Палецкіс - лабіст рэжыму Лукашэнкі

Меры, якія прапануе дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі, прывядуць да новай хвалі рэпрэсій.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказала Марына Лобава, маці палітвязня Эдуарда Лобава, каментуючы прапанову дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса адмяніць санкцыі і пачаць дыялог з Лукашэнкам.

«Мяне закранула і здзівіла ў гэтай заяве тое, што ён убачыў паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе. Я хачу, каб Палецкіс напісаў падрабязней, у чым ён убачыў паляпшэнні. Мы, знаходзячыся тут, іх не заўважылі. Напэўна, гэты чалавек жыве ў адрыве ад рэальнасці», - лічыць маці палітычнага вязня.

Яна падкрэсліла, што меры, якія ён прапануе, не прывядуць да станоўчых змен і на гэты раз.

«У 2009-2010 гадах было тое ж самае. Пакуль ва ўладзе Лукашэнка, пакуль ён удзельнічае ў выбарах, ніякіх змен у лепшы бок быць не можа», - упэўненая Марына Лобава.

Жанчына адзначыла, што, хутчэй за ўсё, Палецкіс з'яўляецца адным з лабістаў рэжыму Лукашэнкі.

«Беларускаму кіраўніку патрэбныя грошы, бо на падыходзе выбары. Неабходнае ўліванне крэдытаў для таго, каб сяк-так падтрымаць эканоміку. Таму пэўныя асобы імкнуцца зрабіць усё, каб адмяніць санкцыі. Але да асаблівых вынікаў гэта не прывядзе, таму што ўсе грошы асядуць ў кішэнях чыноўнікаў, а эканамічных прарываў не адбудзецца. Практыка паказала, да чаго прыводзяць дыялог і фінансаванне рэжыму. Пройдзе чарговы фарс пад назвай «выбары», пасадзяць новую партыю палітвязняў, можа, гэта будзе нават у больш жорсткай форме, і ўсё стане на кругі свая», - падагульніла маці палітвязня.

Нагадаем, дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў даклад аб сітуацыі ў Беларусі.

Сярод іншага, у ім прапануецца адмяніць санкцыі і пачаць дыялог з Лукашэнкам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках