25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ даў справаздачу пра злоў «шпіёна»

119
КДБ даў справаздачу пра злоў «шпіёна»

(абноўлена - 11:40) У Менску затрыманы мужчына, які нібыта збіраў інфармацыю для замежнай выведкі.

Спецслужбы сцвярджаюць, што затрымалі ў Менску мужчыну, які збіраў інфармацыю для замежнай выведкі, паведаміў журналістам у чацвер у Менску старшыня Камітэта дзяржбяспекі Беларусі Валерый Вакульчык, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

«На мінулым тыдні мы затрымалі ў Менску мужчыну, які падазраецца ў зборы інфармацыі для замежнай выведкі», - сказаў Вакульчык.

Пры гэтым ён адмовіўся паведаміць, для выведкі якой краіны ішоў збор інфармацыі, спаслаўшыся на аператыўныя інтарэсы. Аднак, старшыня КДБ адзначыў, што падазраваны быў затрыманы з доказамі злачынства падчас атрымання інфармацыі.

Вакульчык дадаў: «Мы не можам пакуль што паведаміць іншую інфармацыю, ідзе следства». Ён таксама не ўдакладніў, ці прад'яўленае затрыманаму абвінавачванне.

Вакульчык таксама заявіў, што судовыя слуханні па справе Андрэя Гайдукова, абвінавачанага ў здрадзе дзяржаве, хутчэй за ўсё, пройдуць за зачыненымі дзвярыма.

«Безумоўна, ён (суд - ІФ) будзе закрытым», - сказаў Вакульчык.

Пры гэтым ён адзначыў: «Я думаю, што пасля таго, як будзе абвешчанае рашэнне суда, тыя людзі, якія яго (А.Гайдукова - ІФ) абаранялі, апынуцца ў нязручным становішчы». «Ён не паспеў здзейсніць злачынства, быў своечасова выяўлены, але гэта было, як мы кажам, класіка - усё было зроблена чыста», - сказаў кіраўнік КДБ.

Вакульчык таксама ўдакладніў, што прад'яўленае Гайдукову абвінавачванне не змянялася.

Нагадаем, 8 лістапада 2012 года быў арыштаваны наваполацкі актывіст Андрэй Гайдукоў. 22-гадовага слесара абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве». КДБ заявіў, што хлопец закладваў у схованку звесткі палітычнага і эканамічнага характару, якія цікавяць замежныя спецслужбы. Аднак праваабаронцы звязваюць арышт актывіста з яго апазіцыйнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках