25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Сапелка: «Шпіёнская» справа не вытрымлівае ніякай крытыкі

4
Павел Сапелка: «Шпіёнская» справа не вытрымлівае ніякай крытыкі

Закрыты характар суда над Андрэем Гайдуковым абмяжуе яго шмат якія працэсуальныя правы.

Такім чынам былы адвакат, праваабаронца Павел Сапелка пракаментаваў сайту charter97.org закрыты судовы працэс над абвінавачаным у «здрадзе дзяржаве» Андрэем Гайдуковым.

«Сітуацыя з Гайдуковым уяўляе небяспеку для грамадзянскай супольнасці Беларусі з двух кропак гледжання. Па-першае, на ім адпрацоўваецца дзеянне прынятых у лістападзе 2011 года змяненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Па-другое, фармат суда ў закрытым рэжыме, не вытрымлівае ніякай крытыкі і адлюстроўвае агульны стан законнасці ў Беларусі. І цалкам відавочна, што гэта не звязана з патрэбай ахоўваць нейкія дзяржаўныя сакрэты», - упэўнены юрыст.

Праваабаронца ўважае такія дзеянні ўлады за спробу запалохаць грамадскіх актывістаў, і засцерагчы іх ад якога б там ні было супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі.

«Кожная канкрэтная праваабарончая арганізацыя будзе прымаць пастанову аб выніках судовага разбору аб статусе Гайдукова, хоць ужо цяпер можна выказаць здагадку, што закрыты характар суда абмяжуе ягоныя шмат якія працэсуальныя правы. Я не магу рабіць нейкіх высноў загадзя, і мяркую, што трэба дачакацца вынікаў разгляду судом гэтай крымінальнай справы. Можа быць Андрэй, наогул будзе апраўданы», - падсумаваў Павел Сапелка.

Нагадаем, сёння пачаўся суд над палітвязнем Андрэем Гайдуковым.

Ён праходзіць у закрытым рэжыме, пра што нядаўна паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Праваабаронцы і актывісты апазіцыі разглядаюць гэтае абвінавачванне як бессэнсоўнае.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюд газеты «Хартыя'97». Пераслед Андрэя Гайдукова звязваюць з ягонымі апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках