26 лiстапада 2024, aўторак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Беларусь узгадніла з Расеяй імпарт нафты ў III квартале

5
«Белнафтахім»: Беларусь узгадніла з Расеяй імпарт нафты ў III квартале

Канцэрн «Белнафтахім» заяўляе аб узгадненні з Мінэнэрга Расеі паставак нафты на беларускія НПЗ у III квартале 2013 года ў аб'ёме 5,75 млн тон.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе канцэрна, у выніку перамоў 13-14 чэрвеня 2013 года старшыні канцэрна «Белнафтахім» Жыліна І.Ф. з намеснікам міністра энэргетыкі Расейскай Федэрацыі Маладцовым К.В. дасягнутыя дамоўленасці аб пастаўцы 5,75 млн тон расейскай нафты на беларускія НПЗ у III квартале 2013 года, у тым ліку 5,3 млн. т - трубаправодным транспартам.

Адзначаецца, што гэтыя дамоўленасці дадуць магчымасць забяспечыць поўную занятасць вытворчых магутнасцяў ААТ «Нафтан» і ААТ «Мазырскі НПЗ».

«Белнафтахім» таксама праінфармаваў, што «падчас сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрства энэргетыкі таксама дасягнутыя дамоўленасці аб правядзенні ў верасні гэтага года перамоў аб ўзгадненні парамэтраў балансаў паліўна-энэргетычных рэсурсаў «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі на 2014 год».

Нагадаем, учора паведамлялася, што Расея адмовілася падпісваць гадавы баланс нафты. Як заявіла крыніца ў беларускім профільным ведамстве, Мінэнерга Расеі адмовілася весці перамовы на гэтую тэму.

Перамовы аб магчымасці падпісання нафтавага балансу на перыяд да канца гэтага года ідуць паралельна з абмеркаваннем тэрмінаў і ўмоў рэалізацыі (пяці так званых інтэграцыйных праектаў, якія маюць на ўвазе прыватызацыю шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў альбо стварэнне холдынгаў з профільнымі расейскімі кампаніямі).

Раней Расеі і Беларусі выпадала ўзгадніць імпарт нафты толькі паквартальна.

Фота: AFP

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках