25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» павялічыць пастаўкі ў Беларусь

25
«Газпром» павялічыць пастаўкі ў Беларусь

У 2014 годзе «Газпром» плануе паставіць у Беларусь да 23 млрд куб м газу.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах да гадавога сходу акцыянераў кампаніі, які запланаваны на 28 чэрвеня, паведамляе БелТА.

Лімітаваная сума газавых паставак у Беларусь вызначаная ў суме $4,255 млрд.

Згодна з дамовай, ухваленай на мінулым сходзе акцыянераў «Газпрома», у 2013 годзе ў Беларусь можа быць пастаўлена 23 млрд куб м газу на суму $4,1 млрд.

У 2012 годзе Беларусь імпартавала ад «Газпрома» 20,3 млрд куб м прыроднага газу на $3,4 млрд.

Дамовы, прапанаваныя на ўхваленне акцыянерам «Газпрома», таксама прадугледжваюць, што ў 2014 годзе ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» выканае паслугі транзіту газу праз Беларусь у аб'ёме не больш за 50 млрд куб м (на 2013 год - не больш за 60 млрд куб м). «Газпром» ў 2014 годзе павінен аплаціць паслугі транспартавання газу магістральнымі газаправодамі праз беларускую тэрыторыю на гранічную суму $600 млн.

Нагадаем, пра павелічэнне паставак газу ў Беларусь раней заяўляў кіраўнік расейскай кампаніі Аляксей Мілер. Надоечы стала вядома, што ў Берасцейскай і Гомельскай абласцях таксама будуць пабудаваныя новыя падземныя сховішчы прыроднага газу.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках