25 лiстапада 2024, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: верталёт з парваным сцягам

45

Сёння ў Менску прайшла чарговая рэпетыцыя паветранага параду да афіцыйнага Дня Незалежнасці.

Увагу беларускіх інтэрнэтчыкаў прыцягнуў верталёт, да якога быў прымацаваны чырвона-зялёны лукашэнкаўскі сцяг. Сцяг чамусьці быў парваны. Сведкамі прадстаўлення сталі тысячы менчукоў і гасцей сталіцы.

«Мала хто ведае, але сёння над #minsk лётаў верталёт з парваным сцягам», жартуе аўтар фота Максім Пушкін у сваім блогу.

Фото: Максим Пушкин

Некалькі дзён таму ў рэдакцыю charter97.org патрапіў дзіўны дакумент за подпісам кіраўніка Менгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, у якім ён загадаў усе зялёныя «анучы» замяніць на сучасныя. Многія наведвальнікі нашага сайта звярнулі ўвагу на двухсэнсоўнасць гэтай фразы.

Нагадаем, 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь», які зацвердзіў гістарычны бел-чырвона-белы сцяг. 11 снежня 1991 года пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь было зацверджанае Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь. 14 траўня 1995 года па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі праз сумніўны рэферэндум быў уведзены новы чырвона-зялёны сцяг, які быў падобны на сцяг Беларускай ССР, з якога былі выдаленыя савецкія сімвалы - серп, молат і зорка, а арнамент намаляваны чырвоным на белым фоне (на сцягу Беларускай ССР арнамент быў белым на чырвоным фоне).

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках