25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Танны» парад уляціць у капейку

46
«Танны» парад уляціць у капейку

Толькі гадзіна палёту знішчальніка каштуе 10 тысяч даляраў.

Такім чынам эканаміст Леанід Заіка пракаментаваў сайту charter97.org заяву Мінабароны Беларусі аб «неацэннасці параду 3 ліпеня».

«Існуе меркаванне, што вайскоўцам наогул рабіць няма чаго. Наколькі я памятаю, гэта адносіцца да саміх афіцэраў, якія, убачыўшы салдата, які адпачывае на лаўцы, адразу знойдуць яму занятак. Гэта можа быць «пахаванне недакурка», страявая хада і гэтак далей. Таму нічога дзіўнага ў гэтым няма. Маршыраваць, рабіць раўненне налева, хадзіць урачыстым строем - гэта праца тых, хто носіць мундзіры», - заявіў аналітык.

Эксперт адзначыў, што калі ўзяць агульныя выдаткі на Міністэрства абароны Беларусі, то правядзенне ваеннага парада праходзіць у графе «навучанне».

«На самой справе выдаткі і ў тым, што перакрываецца горад, і ў тым, што замест навучання трапнай стральбе салдаты месяц займаюцца «маршыроўкай». Да гэтага трэба дадаць гаручае, якое спалілі. Адна гадзіна палёту баявога самалёта каштуе прыкладна 10 тысяч даляраў. Я асабіста заўважыў, што яны лётаюць ужо трэці дзень. Шэсць самалётаў па гадзіне - атрымліваецца 60 тысяч даляраў. Дарэчы, у беларускіх пілотаў баявыя вылеты складаюць 400 гадзін. Атрымліваецца, што навучанне аднаго лётчыка абыходзіцца ў 4 мільёны даляраў. Таму мінімальны кошт правядзення параду з улікам выдаткаў на паліва для баявой тэхнікі складае 300 тысяч даляраў. Я прапаную на гэтыя грошы купіць 2000 ровараў па 150 даляраў за штуку і раздаць іх дзецям Менска. Зыходзячы з гэтай сумы і з лічбы ў 0,2%, мы можам павіншаваць наша ваеннае ведамства з тым, што яно праводзіць такія «танныя» парады», - падкрэсліў эканаміст.

Нагадаем, у ваенным парадзе 3 ліпеня будуць удзельнічаць больш трох тысяч вайскоўцаў і каля 150 адзінак баявой тэхнікі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках