24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палецкіс выправіўся: «Паляпшэнне» стала «цяжкім становішчам»

40
Палецкіс выправіўся: «Паляпшэнне» стала «цяжкім становішчам»

Даклад аб сітуацыі ў Беларусі зноў разглядалі ў Еўрапарламенце.

Яго падрыхтаваў чалец Еўрапарламента, спецыяльны дакладчык па Беларусі, дэпутат з Літвы Юстас Палецкіс.

Абмеркаванне праекта дакладу аб сітуацыі ў Беларусі доўжылася паўтары гадзіны. Адразу пасля заканчэння дыскусіі Юстас Палецкіс паведаміў «Радыё Свабода»:

«Сённяшняе абмеркаванне прайшло канструктыўна. Калі ў першы раз былі воплескі эмоцый і гарачыя дыскусіі, то цяпер усе выступоўцы падтрымалі тое, што ім прапанавалі. Гэта - кампрамісныя прапановы.

Мае калегі зразумелі і падтрымалі галоўную ідэю гэтага дакумента - нельга Еўразвязу паварочвацца спіной да Беларусі. Нягледзячы на ўсе складанасці, нягледзячы на тое, што становішча з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі, мякка кажучы, няважнае, трэба не аслабляць увагу да гэтай краіны, а наадварот, узмацняць. Напярэдадні саміту ў Вільнюсе ў лістападзе ёсць шанец, хай і невялікі, зрабіць крок на шляху дыялогу з афіцыйным Менскам. Але толькі пры ўмове, якая выразна пазначана ў дакладзе - вызваленне і рэабілітацыя палітычных зняволеных».

Журналісты спыталі Палецкіса, у якім выглядзе цяпер зафіксавана ў дакуменце палажэнне аб нейкай «змене ў лепшы бок» сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на працягу 2012 года? На гэта спецдакдладчык адказаў такім чынам:

«Гэта была першапачатковая версія. І я ўжо падкрэсліваў, што тыя дзве з паловай старонкі былі толькі рамкамі. А потым былі 292 дапаўненні еўрапарламентарыяў. І зараз гэта змянілася непазнавальна. Тэзіс аб тым, што змянілася сітуацыя з правамі чалавека, перафармуляваў цалкам. Цяпер гаворыцца аб цяжкім становішчы з правамі чалавека. Але адначасова цытуецца, па статыстыцы праваабарончага цэнтра «Вясна», што колькасць асуджаных паводле палітычных матываў зменшылася. Але цяпер тлумачыцца, што гэтыя лічбы - вынік атмасферы запалохвання і рэпрэсіяў».

Фота: DELFI.lt

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках