26 лiстапада 2024, aўторак, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч падаў у адстаўку?

288
Мясніковіч падаў у адстаўку?

Прэм'ер-міністр Беларусі падаў заяву аб адстаўцы па ўласным жаданні.

Ліст з такой інфармацыяй прыйшоў на электронную пошту сайта charter97.org.

У лісце сцвярджаецца, што адстаўка прэм'ер-міністра звязаная з арыштам гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, нібыта Мясніковіч не ведаў пра тое, што кіраўніка расейскай кампаніі плануюць арыштаваць адразу пасля сустрэчы з ім. Сваёй адстаўкай Міхаіл Мясніковіч спрабуе рэабілітавацца ў вачах грамадскасці і бізнес-колаў, падкрэсліваецца ў лісце.

У прэс-службе Міхаіла Мясніковіча заяўляюць, што пра адстаўку нічога не ведаюць і што ў графіку прэм'ер-міністра на сёння запланаваны шэраг рабочых сустрэч.

Нагадаем, 26 жніўня пасля сустрэчы з Міхаілам Мясніковічам у Менску быў арыштаваны гендырэктар кампаніі «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер. Беларускія следчыя органы падазраюць яго ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Чатыры супрацоўнікі БКК абвешчаныя ў вышук, у тым ліку і па лініі Інтэрпола. Падставай для гэтага сталі матэрыялы аб здзяйсненні імі відавочных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, якія нібыта пацягнулі нанясенне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам Беларусі, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».

Напісаць каментар 288

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках