26 лiстапада 2024, aўторак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль: Працэс вызвалення Баўмгертнера зацягваецца

61
Крэмль: Працэс вызвалення Баўмгертнера зацягваецца

Расея разлічвае, што пытанне аб выдачы Баўмгертнера будзе вырашана ў самы бліжэйшы час.

У Крамлі заяўляюць, што працэс выдачы Беларуссю кіраўніка «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера зацягнуўся, і спадзяюцца, што гэтае пытанне будзе вырашана ў самы бліжэйшы час, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, піша «Інтэрфакс».

«Мы чакаем, што гэтага расейскага грамадзяніна перададуць Расеі, ужо трошачкі гэты працэс зацягваецца», - заявіў Ушакоў журналістам у пятніцу.

Ушакоў працягнуў: «Учорашнія словы Лукашэнкі дазваляюць спадзявацца, што гэтае пытанне будзе ў самы бліжэйшы час вырашана».

Нагадаем, Лукашэнка ў чацвер заявіў, што не выключае магчымасці экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расею пры ўмове, што «расейскія праваахоўныя органы правядуць неабходнае расследаванне ў рамках закона».

«Калі расейскія следчыя будуць зацікаўленыя ў экстрадыцыі расейскага грамадзяніна, які намі быў затрыманы, то я тут не бачу асаблівых перашкод. Мы за яго абсалютна не трымаемся», - заявіў ён.

На гэтую сустрэчу да Лукашэнкі быў запрошаны намеснік генеральнага пракурора РФ Аляксандр Звягінцаў.

Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт прад'явіў яму абвінавачанне па частцы 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках